Logo Polskiego Radia
Print

Рэспубліканцы супраць „сталінскага рэжыму ў Беларусі”

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.08.2012 15:38
Рэспубліканская партыя ЗША ў сваёй новай праграме заклікае Расею адмовіцца ад падтрымкі «апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі».

/
Тэкст праграмы разьмешчаны на сайце рэспубліканцаў.

„Мы заклікаем лідараў расейскага ўрада перагледзець шлях, якім яны ідуць: націск на апазіцыйныя партыі, прэсу і інстытуты грамадзянскай супольнасці, нічым не выкліканае ўварванне на тэрыторыю Грузіі, сувязь з тыранамі на Блізкім Усходзе і зьдзекі з суседзяў шляхам падтрымкі апошняга сталінскага рэжыму ў Беларусі”, — гаворыцца ў дакуменце.

Праграма прынята на зьездзе Рэспубліканкай партыі, які праходзіць на гэтым тыдні ў Тампе (Фларыда, ЗША).

На гэтым ззьездзе 65-гадовы Міт Ромні абраны кандыдатам на пасаду прэзыдэнта ЗША ад рэспубліканцаў.

Яс/БелаПАН

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт