Logo Polskiego Radia
Print

Допыты вязьняў Гуантанама адтэрмінаваныя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.08.2012 17:05
Гэта ў сувязі са штормам, які набліжаецца да ўзьбярэжжа Гуантанама.
źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC

Допыты меркаваных арганізатараў тэрарыстычнай атакі 11 верасьня 2001 года адтэрмінаваныя на адзін дзень.

Урад ЗША прыняў такое рашэньне ў сувязі са штормам, які набліжаецца да ўзьбярэжжа Гуантанама.

Плянаваныя на сёньня допыты Халіда Шэйха Махамэда ды чатырох іншых чальцоў Аль-Каіды- гэта падрыхтоўка да працэсу, які павінен пачацца ў будучым годзе. Аднак, у сувязі надыходзячым штормам і Рамаданам - слуханьне было адтэрмінаванае.

Па словах вайскоўцаў, пагаршэньне надвор'я можа закончыцца частковым затапленьняем базы ў Гуантанама ды выклікаць пагрозу для жыцьця й здароўя турэмшчыкаў і зьняволеных.

Халід Шэйх Махамэд быў зьмешчаны ў Гуантанама ў 2006 годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт