Кітаянка перамагла ў конкурсе Miss World
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
19.08.2012 11:05
Кітайцы сьвяткуюць. Другі раз за гісторыю конкурсу Miss World самай прыгожай жанчынай сьвету стала кітаянка Ю Вэнься.
PAP/EPA/HOW HWEE YOUNG
Журы конкурсу, які сёлета адбыўся ўжо 62-гі раз, першае месца прысудзіла 23-вай кітаянцы.
Ю Вэнься вывучае музыкалёгію. Плянуе стаць настаўніцай. Першай віцэ-міс стала прадстаўніка Уэльсу, адругой – прадстаўніца Аўстраліі.
Фінал конкурсу прайшоў у кітайскім горадзе Ордас. Паднябесная шосты раз гасьціла фінал конкусу Miss World. І другі раз самай прыгожай жанчынай сьвету была прызнаня кітаянка. Паводле арганізатараў, фінал конкурсу паглядзела больш за 1 мільярд чалавек.
дг