„Motorola” плянуе буйныя звальненьні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.08.2012 16:46
                    
                                 
                
                
                    Яны закрануць  20% рабочых канцэрну. 
                
                
                
                
               
                
                         
  Вытворца сотавых тэлефонаў фірма „Motorola Mobility” плянуе звольніць каля 4 тысячаў працаўнікоў, то бок 20% усіх працаўладкаваных у канцэрне.
Дзьве траціны звальненьняў закрануць працаўнікоў з па-за ЗША.  Кіраўніцтва фірмы заявіла, што плянуе перакрыць альбо рэструктурызаваць траціну з 90-ста дасьледчыцка-вытворчых пляцовак.
Апрача таго, кіраўніцтва канцэрну заяўляе, што хоча памяняць вытворчасьць са смартфонаў на „больш інавацыйную й прыбытковую тэхніку”.
Нагадваем, у мінулым годзе „Motorola” памянялa ўласьніка. За 12,5 мільярда даляраў фірму купіў канцэрн „Google”. 
аз