Logo Polskiego Radia
Print

Рыхтуецца наступ на Алепа

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 27.07.2012 13:02
На прадмесьці Алепа канцэнтруюцца жаўнеры й тэхніка.

/

Высокі камісар ААН па пытаньнях правоў чалавека Наві Пілэй заклікае сырыйскія ўлады й паўстанцаў зьлітавацца над мірнымі жыхарамі гораду. Войска прэзыдэнта Башара аль-Асада рыхтуецца да вялікай бітвы за другі па велічыні сырыйскі горад.

На прадмесьці Алепа назіраецца канцэнтрацыя жаўнераў і зброі. Наві Пілэй заявіла, што паступіла інфармацыя аб намеры войскаў Асада „ачысьціць горад” ад паўстанцаў пры дапамозе артылерыі. Камісар ААН папярэдзіла, што асобы, якія зьдзейсьняць вайсковыя злачынствы й злачынствы супраць чалавецтва, будуць пастаўленыя перад Гааскім трыбуналам. Войска Асада плянуе наступ на Алепа сёньня альбо заўтра.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт