Logo Polskiego Radia
Print

Башар Асад гатовы адысьці ад улады?

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.07.2012 13:41
Пра гэта заявіў амбасадар Расеі ў Францыі Аляксандар Арлоў.

/

Амбасадар Расеі ў Францыі заявіў, што Башар Асад згадзіўся адысьці ад улады, але “хоча зрабіць гэта цывілізавана”. Пра гэта расейскі дыплямат паведаміў у інтэрвію Radio France International. Паводле словаў Аляксандра Арлова, Асад прызначыў прадстаўніка для перамоваў з апазыцыяй і фармаваньня пераходнага ўраду.

Сырыйскае тэлебачаньне абвяргае словы расейскага амбасадара. Тым часам сёньня памёр кіраўнік сырыйскай службы выведкі генэрал Хішам Іхціяр. Ён быў цяжка паранены падчас замаху, у якім загінуў сырыйскі міністар абароны. У цяжкім стане таксама знаходзіцца міністар унутраных справаў Сырыі.

Адказам на пакушэньне на вышэйшае кіраўніцтва арміі й паліцыі стала “радыкальная расправа” з паўстанцамі. Учорашні дзень стаў самым крывавым за 16 месяцаў грамадзянскай вайны. У сутыкненьнях загінула 300 чалавек. Аднак вострыя баі ўспыхнулі ўжо ў самім Дамаску.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт