Айзбэрг адарваўся ад Грэнляндыі
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
19.07.2012 12:04
Гара лёду адарваляся ад ледніка „Пітэрмэн”.
Яе выразна відаць на спадарожнікавых здымках амэрыканскага касьмічнага агенцтва NASA.
Першая шчыліна паявілася 7 гадоў таму, і навукоўцы сачылі за тым, як яна павялічваецца з кожным годам. Цяпер гара поўнасьцю аддзялілася ад ледніка.
Гэта чарговы адрыў айзбэрга цягам апошніх гадоў. Два гады таму адарвалася яшчэ большая глыба лёду. На думку экспэртаў, гэта самыя велізарныя зьмены на Грэнляндыі цягам 150 гадоў. Да гэтага спрычыняецца глябальнае пацяпленьне клімату.
кр