Расея ў СГА
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        18.07.2012 20:00
                    
                                 
                
                
                    Працэс падрыхтоўкі завершыўся ў мінулым годзе дзякуюучы падтрымцы краінаў ЭЗ. 
                
                
                
                
               
                
                         Рада Фэдэрацыі - вышэйшая палата расейскага парлямэнту, - ратыфікавала пагадненьне аб далучэньні Расеі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. Раней дакумэнт ратыфікавалі дэпутаты Дзярждумы. Масква рыхтавалася да ўступленьня ў гэтую структуру амаль 19 гадоў.
Працэс падрыхтоўкі завершыўся ў мінулым годзе дзякуюучы падтрымцы краінаў ЭЗ. Супраць чалецтва Расеі ў арганізацыі выказваецца амаль уся расейская апазыцыя, аргумэнтуючы гэта тым, што краіна ня ў стане раўнапраўна канкураваць зь іншымі краінамі, паколькі „акрамя газу й нафты ня мае больш нічога”.  Дэпутаты ад апазыцыі нават падалі скаргу ў Канстытуцыйны суд, але той прызнаў, што ратыфікацыйная дамова адпавядае канстытуцыі.
На думку экспэртаў Сусьветнага банку далучэньне ў склад Сусьветнай гандлёвай арганізацыі прынясе Расеі павелічэньне ВУП на 3,3% цягам трох бліжэйшых гадоў.
кр