Турыстыка- барацьба з крызысам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        17.07.2012 14:44
                    
                                 
                
                
                    Палітыкі Нямецкай сацыял-дэмакратычнай партыі  прапануюць частковую кампэнсацыю паездак у Грэцыю й Партугалію. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Нямецкія палітыкі маюць новую, нештодзённую прапанову барацьбы з крызысам і запазычынасьцю Эўропы. Яны хочуць даплочваць нямецкім турыстам да турпаездак у Грэцыю ці Партугалію. Турыстыка - гэта вядучая галіна грэцкай эканомікі. Падлічана, што летась замежныя турысты пакінулі ў краіне больш за 10 мільярдаў эўра.  У Партугаліі крыху менш - 8 мільярдаў. Цяпер паявілася ідэя, каб павялічыць гэтую суму, высылаючы ў водпуск у гэтыя краіны яшчэ больш нямецкіх турыстаў. Такім чынам палітыкі Нямецкай сацыял-дэмакратычнай партыі  прапануюць частковую кампэнсацыю паездак у Грэцыю й Партугалію. Падлічана, што калі б урад падараваў пяці мільёнам нямецкіх сем’ям купоны на суму 1 тысячы эўра, ВУП Грэцыі мог бы павялічыцца на  0,2%.
кр