М’янмская апазыцыянэрка ў Тайляндзе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.05.2012 17:20
Аун Сан Су Чжы апошнія 15 гадоў знаходзілася пад хатнім арыштам.
Лідарка м’янманскай апазыцыі ўпершыню за апошнія 24 гады выехала за мяжу. Аун Сан Су Чжы, якая апошнія 15 гадоў знаходзілася пад хатнім арыштам, сёньня прыехала ў сталіцу Тайлянду - Бангкок.
Там яна сустрэнецца з прэм’ерам Тайлянду й возьме ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме краінаў Усходняй Азіі, падчас якога выступіць з дакладам пра ролю жанчынаў у грамадзка-палітычным жыцьці.
Важным пунктам ейнага візыту зьяўляецца наведаньне м’янманскай дыяспары ды месцаў пражываньня ўцекачоў зь М’янмы.
Паводле камэнтатараў, першае за 24 гады замежнае падарожжа апазыцыянэркі мае быць доказам палітычных пераменаў у М’янме.
У чэрвені ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру наведае таксама Эўропу. У Жэнэве яна будзе ўдзельнічаць канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы. У сваю чаргу 16-га чэрвеня ў Осла Аун Сан Су Чжы атрымае прызнанаю ёй у 1991 годзе Нобэлеўскую прэмію міру.
аз