Logo Polskiego Radia
Print

Мядзьведзеў ачоліў „Адзіную Расею”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.05.2012 13:54
Адмаўляючыся ад старшынства ў партыі Пуцін спаслаўся на стандарты сусьветнай палітыкі.

Упершыню расейскім урадам кіруе прэм’ер, які адначасова ачольвае партыйную арагізацыю. Дзьмітрый Мядзьведзеў абраны старшынём кіруючай „Адзінай Расеі” падчас зьезду згаданай партыі, дарэчы па прапанове Ўладзіміра Пуціна.

Новы прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін кіраваў „Адзінай Расеяй” нягледзячы на тое, што ніколі ня быў ейным чальцом. Цяпер, адмаўляючыся ад старшынства ў арганізацыі, ён спаслаўся на стандарты сусьветнай палітыкі.

Схіляючы партыйцаў да падтрымкі кандыдатуры Мядзьведзява, Пуцін заявіў, што ў партыі скончыўся час аднадумства, то бок „Адзіная Расея” павінна цяпер дзейнічаць паводле прынцыпу дэмакратычнай канкурэнтназдольнасьці.

Паводле прэзыдэнта, як улады партыі, так і ейныя кандыдаты на пасады ў дзяржаўнай адміністрацыі, павінны вылучацца шляхам таемнага галасаваньня, а не прызначэньня партыйнымі элітамі.

Тым ня менш, выбар Мядзьведзева на пасаду старшыні „Адзінай Расеі” прайшоў яшчэ паводле старых правілаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт