Украінцы вырашылі паказаць сваю гасьціннасьць
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        21.05.2012 17:26
                    
                                 
                
                
                    Жыхары ўкраінскіх гарадоў, дзе будуць разыгрывацца матчы Чэмпіянату Эўропы па футболе, будуць бясплатна дапамагаць заўзятарам.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Жыхары ўкраінскіх гарадоў, дзе будуць разыгрывацца матчы Чэмпіянату Эўропы па футболе, будуць бясплатна дапамагаць заўзятарам. З гэтай мэтай стварылі тры парталы, за пасярэдніцтвам якіх гараджане прапануюць свае паслугі. Сайты былі створаны ў адказ на інфармацыю ў замежных СМІ пра дарагавізну ва Ўкраіне, асабліва ў гасьцініцах. Жыхары гарадоў вырашылі паказаць, што ўкраінцы – гасьцінныя людзі й што ахвотна прымуць і дапамогуць іншаземцам. 
Адзін з парталаў прапануе начлегі ў прыватных кватэрах, іншы – моўную дапамогу, а яшчэ іншы – паслугі аматараў-экскурсаводаў. Як сказаў Польскаму радыё адзін зь ініцыятараў акцыі Максім Продан, многія валанцёры гатовыя бясплатна прадаставіць начлег у сваіх кватэрах, паказаць горад, дапамагчы замежным заўзятарам у якасьці перакладчыкаў альбо сустрэць у аэрапорце ды даставіць на месца пражываньня.  
вс