Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы адзначаюць Сьвята Канстытуцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.05.2012 10:27
Галоўныя ўрачыстасьці пройдуць у Варшаве з удзелам дзяржаўных уладаў, вайскоўцаў і вэтэранаў.

/

Сёньня палякі адзначаюць нацынальнае Сьвята Канстытуцыі 3-га траўня.

Канстытуцыя 3-га траўня была прынятая на паседжаньні Вялікага Сэйму ў Варшаве ў 1791 годзе.

Гэтая асамблея ўвайшла ў гісторыю польска-літоўскай дзяржавы пад назвай чатырохгадовага канфэдэратыўнага Сэйму.

Дакумэнт рашуча мяняў сыстэму дзяржаўнага кіраваньня, сацыяльнае разьмежаваньне ў краіне, "кардынальныя правы" шляхты.

У камуністычныя часы Сьвята Канстытуцыі 3-га траўня не адзначалася.

Сёлетнія галоўныя ўрачыстасьці з нагоды сьвята пройдуць у Варшаве з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных і муніцыпальных уладаў, а таксама вайскоўцаў, вэтэранаў і чальцоў моладзевых арганізацыяў.

Сьвяточныя мерапрыемствы пачала сьвятая імша за Айчыну. Апоўдні на Замкавым пляцы Варшавы заплянаваная ўрачыстая вайсковая цырымонія. Дзьве гадзіны пазьней у Каралеўскім замку прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі адзначыць заслужаных палякаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт