Выйшаў томік паэзіі Шымборскай
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
20.04.2012 11:44
У кнігарні сёньня трапіў апошні том вершаў Віславы Шымборскай “Wystarczy” (“Хопіць”).
Віслава Шымборска (1923-2012)Wojciech Dorosz
У кнігу ўвайшлі 13 вершаў паэткі. Яны разьмешчаныя храналягічна, паводле даты напісаньня. Некаторыя зь іх раней публікаваліся ў штодзёнках і тыднёвіках.
У кнігу увайшлі фрагмэнты незавершаных вершаў, а таксама факсыміле рукапісаў паэткі. Пасьляслоўе да томіку напісаў Рышард Крыніцкі.
Увосень сьвет пабачыць дыск вершаў польскай ляўрэткі Нобэля, якія выконвае Анна Палёны.
дг