Сэйм далучыцца да “хакейнага байкоту”
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
13.04.2012 15:52
"Правядзеньне чэмпіянату магчымае толькі пасьля вызваленьня палітвязьняў і спыненьня рэпрэсіій супраць апазыцыі".
Віцэ-старшыны Эўпарлямэнту Яцак Пратасевіч заявіў, што польскія эўрадэпутаты, а таксама дэпутаты польскага Сэйму будуць схіляць Міжнародную фэдэрацыю хакею адмяніць Чэмпіянат сьвету па хакеі, які мае адбыцца ў Беларусі праз 2 гады.
Паводле Пратасевіча, далучыцца да кампаніі байкоту яму паабяцаў старшыня камісіі па замежных справах парлямэнту Польшчы Гжэгаж Схэтына
За перанос чэмпіянату ў сувязі з парушэньнем уладамі Беларусі правоў чалавека выказваюцца таксама беларускія апазыцыянэры, праваабарочныя арганізацыі й Кангрэс ЗША. Яны дамагаюцца, каб улады вызвалілі з турмаў палітвязьняў і спынілі рэпрэсіі супраць апазыцыі. Толькі пасьля выкананьня гэтай умовы, паводле іх, чэмпіянат можа адбыцца ў Беларусі.
дг