Галадоўка за заняткі па гісторыі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        27.03.2012 11:50
                    
                                 
                
                
                    У Кракаве ідзе галадоўка супраць скарачэньня ўрокаў па гісторыі.
                
                
                
                
               
                
                         Адзін з галадоўнікаў – Мар’ян Стах, трапіў у шпіталь. Лекары паведамілі, што ягоны стан добры, але адмовіліся казаць, як доўга будзе трываць яго шпіталізацыя. 
Вось ужо 9-ы дзень у Кракаўскім касьцёле салезіянаў ідзе галадоўка. 9 актывістаў руху “Салідарнасьць” з 1980-ых гадоў пратэстуюць такім чынам супраць плянаў Міністэрства адукацыі зьмяніць навучаньне гісторыі ў школах. Пратэтоўцы кажуць, што яны супраць скарачэньня гадзін навучаньня гісторыі. Менавіта так, на іх думку, трэба разумець міністэрскія пляны.
Учора пагоршыўся стан здароўя Мар’яна Стаха, былога працаўніка камбінату ў кракаўскім мікрараёне “Нова гута”. Пасьля гэтага ён трапіў у шпіталь.
юл