Logo Polskiego Radia
Print

Ці будзе гандаль жыцьцём Канавалава?

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.03.2012 14:35
Задае пытаньне старшыня Фонду „Свабода й дэмакратыя” Тамаш Пісуля.

/

Выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да Ўладзіслава Кавалёва - гэта чарговы доказ злачыннасьці сыстэмы ўлады Аляксандра Лукашэнкі, - лічыць старшыня Фонду „Свабода й дэмакратыя” Тамаш Пісуля.

Тамаш Пісуля: Міжнародная грамадзкасьць выступала, перш за ўсё, у абарону палітычных актывістаў. Тым часам у выпадку гэтак званых менскіх тэрарыстаў „Amnesty Internatiolan” таксама прызнала іх вязьнямі сумленьня, але яны амаль ня ўзгадваліся ў міжнародных дакумэнтах. Было агульна вядома, што яны невінаватыя, што давалі паказаньні пад прымусам, а ўвесь працэс быў фарсам.

Тамаш Пісуля лічыць, што цяпер Аляксандар Лукашэнка можа гандляваць зь міжнароднай грамадзкасьцю жыцьцём другога прысуджанага да сьмяроднага пакараньня - Дзьмітрыя Канавалава.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт