Logo Polskiego Radia
Print

Польшча не згаджаецца на скарачэньне выкідаў СО2

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 08.03.2012 13:24
Пляны Эўразьвязу пагражаюць разбурыць польскую энэргетыку.

Фота:
Фота: scigacz.pl

Польшча не пагаджаецца на пляны ЭЗ па скарачэньні выкідаў вуглякіслага газу – піша газэта „Gazeta Wyborcza”. У пятніцу ў Брусэлі адбудзецца паседжаньне Рады Эўразьвязу, на якім павінны быць прыняты плян па скарачэньні выкідаў парніковых газаў да 2050 года. Польшча накладзе вета - паграджае ўрад. Згодна з дакумэнтам, у 2050 годзе прадпрыемствы Эўразьвязу павінныя выкідваць у атмасфэру на 80%-95% менш СО2, чым у 1990 годзе.

Польшча ня можа пагадзіцца на такое радыкальнае скарачэньне. Больш за 90% польскай электраэнэргіі вырабляецца дзякуючы спальваньню вугалю, які выдзяляе у два разы больш вуглякіслага газу, чым газ. Аднак вугаль у Польшчы свой, а газ краіна экспартуе з Расеі. Нават калі Польшча пачне здабываць сланцавы газ ці збудуе свае атамныя электрастанцыі, у 2030 годзе каля паловы электраэнэргіі ўсё роўна будзе здабывацца на вугальных электрастанцыях.

Эўразьвяз адказвае толькі за 7 працэнтаў сусьветных выкідаў вуглякіслага газу. Эўропа адзіная ўзяла на сябе абавязкі скарачэньню выкідаў, у той час як самыя вялікія забруджвальнікі паветра – ЗША, Расея й Кітай – не сьпяшаюцца далучыцца да Эўропы ў гэтым пытаньні, піша „Gazeta Wyborcza”.

ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт