Гэта непрыязны крок!
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.02.2012 18:37
Лічыць польскае Міністэрства замежных справаў.
Гэты непрыязны крок з боку Беларусі сустрэнецца з адказам усяго ЭЗ, - такім чынам санкцыі беларускага боку пракамэнтаваў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі.
Падчас зладжанага сёньня адмысловага брыфінгу прадстаўнік міністэрства яшчэ раз нагадаў, што ўмовы ўзнаўленьня дыялёгу з ЭЗ вядомыя беларускім уладам ды яны не мяняюцца. Гэта спыненьне рэпрэсіяў у дачыненьні да грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі ды ўступленьне на шлях дэмакратызацыі краіны.
аз