Logo Polskiego Radia
Print

Завяшчаньне Віславы Шымборскай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.02.2012 14:30
Неўзабаве зьявіцца фонд ды ўзнагарода імя В. Шымборскай.

Такой была апошняя воля памерлай паэткі.

Перад сьмерцю Віслава Шымборска падрыхтавала адмысловае завяшчаньне, у якім паэтка пазначыла свае пажаданьні, як распарадзіцца ейнай спадчынай. Пра гэта паведаміў журналістам асыстэнт памерлай паэткі Міхал Русінэк. Сярод іншага яна хацела, каб быў створаны фонд яе імя і ўзнагарода.

Размовы пра стварэньне фонду імя В. Шымборскай пачаліся яшчэ пры жыцьці паэткі. Ужо зацьверджаны статут арганізацыі. Пра ўзнагароду менш вядома. Асыстэнт паэткі не раскрывае падрабязнасьцяў апроч адной, што гэта будзе літаратурная ўзнагарода. Дэталі конкурсу ды ўзнагароду вызначыць фонд, пасьля рэгістрацыі.

Заўтра грамадзкасьць даведаецца іншыя пажаданьні паэткі. На сераду заплянавана публікацыя завяшчаньня Віславы Шымборскай.
Нагадаем, польская паэтка, лаяўрэатка Нобэлеўскай прэміі, памерла 1-га лютага ва ўзросьце 88 гадоў, пахаваная ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.

jl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт