Кубак Сьвету ў Якушыцэ  
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        17.02.2012 18:58
                    
                                 
                
                
                    Польскія заўзятары балеюць за Юстыну Кавальчык.
                
                
                
                
               
                
                         Вочы заўзятараў лыжнага спорту цягам бліжэйшых дзён будуць накіраваныя на Якушыцкую паляну. У Польшчу зьехалася эліта лыжнага спорту. На Якушыцкай паляне пачаўся адзін з этапаў лыжнага Кубка сьвету. Сёньня ўжо адбыўся спрынтарскі бег свабодным стылем сярод мужчынаў і жанчынаў. Найлепшымі былі швэдка Іда Інгэмарстадотэр і канадзец Дэван Кэршаў. Заўтра адбудуцца індывідуальныя гонкі клясычным стылем на 15 кілямэтраў сярод мужчынаў і на 10 кілямэтраў сярод жанчынаў. Палякі балеюць за сваю фаварытку - Юстыну Кавальчык, якая пакуль што лідырые ў кваліфікацыі Кубка Сьвету.
кр