Лёд ізаляваў Сьвінавуйсьце 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        16.02.2012 13:17
                    
                                 
                
                
                    Велізарныя ільдзіны блякуюць шлях  праплыву паромаў.
                
                
                
                
               
                
                         Сьвінавуйсьце, што ляжыць на выспах Волін і Узнам, амаль пазбаўлены транспартных спалучэньняў з кантынэнтам. Велізарныя ільдзіны блякуюць шлях  праплыву паромаў, якія зьяўляюцца адзіным сродкам транспартнага спалучэньня паміж горадам і рэштай ваяводзтва.  Праблема заключаецца ў тым, што паўночна-ўсходні вецер мяняе напрамак плыні Шчэцінскага заліву, і лёд замест таго, каб сплываць у мора, вяртаецца назад у заліў і блякуе рух паромаў.
У барацьбе зь перашкодай выкарыстоўваецца ледакол, але надалей курсаваньне паромаў абмежаванае.  Штодзённа паромамі карыстаюцца больш за 2 тысячы жыхароў Сьвінавуйсьця.
кр