Logo Polskiego Radia
Print

Варшава - інвэстыцыйны лідар

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2012 16:30
Варшава апынулася на 3-м месцы ў рэйтынгу інвэстыцыйных пэрспэктываў рынку нерухомасьці.

/

У сёлетнім рэйтынгу інвэстыцыйных пэрспэктываў на рынку нерухомасьці, якія апрацоўваюць агенцтвы PwC ды Urban Land Institut , - Варшава апынулася на трэцім месцы. Гэта на восем месцаў вышэй, чым летась.

Польскую сталіцу апярэдзілі выключна Стамбул і Мюнхэн. Астатнія сталіцы Цэнтральнай Эўропы апынуліся толькі на 14-м (Прага) й 24-м (Будапэшт) месцах.

Паводле экспэртаў, гэта перш за ўсё вынік таго, што Польшчу не закрануў эканамічны крызыс 2009-2010. Дзякуючы гэтаму шмат інвэстараў урэшце зьвярнулі ўвагу на Варшаву, як на прывабнае дзеля інвэстыцыяў месца. Многія інвэстары баяцца таго, што адбываецца ў эўразоне. У гэткай сытуацыі польская валюта лічыцца станоўчым паказьнікам.

Зразумела, для замежных інвэстараў інвэстыцыі ў Польшчы яшчэ не настолькі бясьпечныя, як, напрыклад, на брытанскім ці францускім рынках, але ўсё ж гэта нейкая альтэрнатыва.

Спэцыялісты зьвяртаюць увагу на рост зацікаўленьня офісамі. Тым ня менш, гандлёвыя цэнтры надалей застаюцца найбольш папулярным спосабам інвэстыцыі замежнага капіталу ў Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт