Logo Polskiego Radia
Print

Таямніца Віславы Шымборскай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.02.2012 13:09
Паэтка апошнія дзесяць гадоў аказвала пастаянную фінансавую падтрымку правінцыйнаму літаратурнаму часопісу.

photo
photo - PAP/Jacek Bednarczyk

Віслава Шымборска ў вялікай таямніцы апошнія 10 гадоў фінансавала часопіс „Kwartalnik Artystyczny”, які выходзіць у Быдгашчы. Паэтэса ў 1995 годзе была госьцем рэдактара часопіса Кшыштафа Мышкоўскага. З таго часу наблістка часта друкавала ў гэтым часопісе свае новыя вершы.

Дзесяць гадоў таму Шымборска прапанавала, што кожны месяц яна будзе пералічаць на рахунак часопіса 20 тысяч злотых (каля 9 тысяч даляраў), аднак пры ўмове захаваньня поўнай таямніцы. Два гады таму паэтка дамаглася для гэтага часопіса таксама й падтрымкі Міністэрства культуры.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт