Logo Polskiego Radia
Print

Разьвітаньне зь Віславай Шымборскай

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.02.2012 11:31
Сьціплыя й бяз пафасу, такімі будуць паховіны Віславы Шымборскай.
photo - Wojciech Doroszphoto - Wojciech Dorosz

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі будзе пахавана ў сямейнай магіле на Ракавіцкіх могілках у Кракаве. У апошнюю дарогу яе правядуць прадстаўнікі дзяржаўных уладаў Польшчы й госьці з усяго сьвету.

Паховіны пачалія а 12 гадзіне паводле польскага часу. Замест традыцыйнага гейналу зь вежы Марыяцкага касьцёла прагучала музыка, напісаная на верш Шымборскай „Nic dwa razy” („Нічога не адбываецца двойчы”).

На ўрачыстасьці паховін з кароткай прамовай выступіў прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі, мэр Кракава Яцэк Майхроўскі й самы блізкі супрацоўнік Віславы Шымборскай Міхал Русінэк.

Увечары ў Музэі сучаснага мастацтва ў Кракаве адбудзецца вечарына, прысьвечаная наблістцы.

Віслава Шымборска памерла 1 лютага на 89 годзе жыцьця.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт