Дарагія цыгарэты спрыяюць спыненьню паленьня
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        08.02.2012 19:21
                    
                                 
                
                
                    У прыватнасьці гэты мэханізм спрацоўвае сярод моладзі й людзей зь нізкімі даходамі. 
                
                
                
                
               
                
                         Павышэньне акцызнага падатку на тытунёвыя вырабы можа пасьпяхова спрычыніцца да зьмяшэньня лічбы курцоў.  Гэтак вынікае з рапарту, падрыхтаванага паводле вынікаў дасьледаваньня, праведзенага польскім міністэрствам аховы здароўя.
Рапарт  зьмяшчае пасьпяховыя мэханізмы абмежаваньня паленьня тытуня. Адным зь іх зьяўляецца павышэньне стаўкі акцызу на гэтыя вырабы. У прыватнасьці гэты мэханізм спрацоўвае  сярод моладзі й людзей зь нізкімі даходамі. Экспэрты прыйшлі да высновы, што  эканамічы аспэкт усё часьцей уплывае на рашэньне аб спыненьні паленьня. На сёньняшні дзень у Польшчы паліць 9 мільёнаў чалавек. Штомесяц кожны траціць на цыгарэты ў сярэднім каля 50 эўра, значна больш чым на адукацыю ці добраякасныя прадукты харчаваньня.
кр