Logo Polskiego Radia
Print

„Падробленае” EURO 2012

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.01.2012 16:00
Падрабляецца ўсё: абутак, шлёпанцы, а нават туалетная папера.

/

Лягатып Чэмпіянату Эўропы па футболе „EURO 2012” - гэта адзін з таварных знакаў, якія апошнім часам падрабляюцца найчасьцей.

Польскія мытнікі пасьпелі ўжо затрымаць падроблены абутак, шлёпанцы, а нават туалетную паперу зь лягатыпам чэмпіянату.

Найбуйнейшую кантрабанду мытнікі выкрылі ў мінулым годзе. Гаворка ідзе пра больш за 15 тысячаў кітайскіх адзінак тавару.

Паводле Івоны Монькі з Аддзелу аховы інтэлектуальнай ўласнасьці Міністэрства фінансаў, падроблены абутак ня цяжка было адрозьніць ад арыгінальнага.

Івона Монька: Яны так сьмярдзяць, што адразу зразумела - яны зробленыя зь нейкіх хімічных субстанцый, якія пры кантакце проста невыносныя для чалавека.

Кантрабандысты зьдзіўляюць мытнікаў амаль кожны дзень. Здавалася, што лягатып Чэмпіянату Эўропы па футболе „EURO 2012” будзе зьмяшчацца выключна на падробленых спартыўных таварах. Аднак аказваецца, што падрабляецца амаль усё.

Івона Монька: Падрабляецца ўсё, што карыстаецца попытам. Напрыклад, летась мы затрымалі буйную кантрабанду туалетнай паперы таксама зь лягатыпам „EURO 2012”.

Падроблены тавар прадаецца, перважна, на базарах. За распаўсюд падробленай прадукцыі гандляру пагражае штраф й канфіскацыя тавару.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт