Logo Polskiego Radia
Print

NIK: арганізацыя візытаў VIP-пэрсонаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.01.2012 18:24
У ацэнцы NIK, арганізацыйныя хібы прычыніліся да ўзьнікненьня рызыкі для здароўя й жыцьця VIP-пэрсонаў.

/

Вярхоўная кантрольная палата(NIK) зафіксавала няправільнасьці ў арганізацыі замежных падарожжаў польскіх VIP-пэрсонаў у гадох 2005-2010.

Палата пачала расьсьледаваньне па гэтай справе пасьля авіякатастрофы прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам.

У сваёй справаздачы NIK накіроўвае асноўныя засьцярогі на адрас ліквідаванага ўжо 36-га спэцавіяпалка ды чарговых кіраўніцтваў Канцылярыі прэм’ера, а таксама Міністэрстваў унутраных справаў і нацыянальнай абароны ды Бюро аховы ўраду.

Між іншым, гаворка ідзе пра недастатковы прафэсійны досьвед пілётаў, адсутнасьць практыкаваньняў на сымулятарах, курсы на мове (расейскай), якой ня ведала частка пілётаў, неадпаведныя працэдуры арганізаваньня замежных візытаў ды адсутнасьць добрасумленьнага аналізу пагрозаў для польскіх VIP-пэрсонаў, што ўскладняла забесьпячэньне эфэктыўнай аховы.

Між іншым, згаданыя хібы, паводле Вярхоўнай кантрольнай палаты, прычыніліся да ўзьнікненьня рызыкі для здароўя й жыцьця асобаў, якія карысталіся польскім урадавым авіятранспартам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт