Logo Polskiego Radia
Print

Варшава - гадавіна вызваленьня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.01.2012 18:00
Прадстаўнікі дыпмісіяў у Варшаве ўсклалі кветкі ля Магілы невядомага жаўнера.

/

Кветкі ля Магілы невядомага жаўнера ды ля помніка савецкім жаўнерам , - так у Варшаве адзначылі 67-ю гадавіну вызваленьня Варшавы Чырвонай Арміяй ды ўваходзячай у ейны склад І-й Арміяй Войска Польскага.

У арганізацыю ўрачыстасьці заангажавалася Міністэрства нацыянальнай абароны, Гарнізон „Варшава”, гарадзкія ўлады ды арганізацыі вэтэранаў.

Да магілы Невадомага жаўнера ў цэнтры польскай сталіцы кветкі ўсклалі таксама прадстаўнікі дыппрадстаўніцтваў Расеі ды былых савецкіх рэспублік.

Тым часам большасьць польскіх гісторыкаў нагадвае, што савецкая армія, якая 17 студзеня 1945 году вызваліла Варшаву, раней не рэагавала на тое, што адбывалсая ў польскай сталіцы падчас Варшаўскага паўстаньня.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт