Беларусаў прымуць у Генпракуратуры
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Dzmitry Hurnievic 
                        
                        21.12.2011 11:22
                    
                                 
                
                
                    “На сустрэчы плянуецца абмеркаваць шматлікія факты парушэньня правоў актывістаў беларускай апазыцыі ў Польшчы” – гаворыцца ў прэс-рэлізе ўдзельнікаў.
                
                
                
                
               
                
                         
У чацьвер ў Генэральнай пракуратуры Польшчы пройдзе сустрэча прадстаўнікоў беларускіх і міжнародных арганізацый з намесьнікам генэральнага пракурора Польшчы Робертам Гернандэм.
У ёй прымуць удзел прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва бязь межаў” Ігар Шчэкарэвіч, прадстаўнік “Зьвязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” Анатоль Міхнавец і прадстаўнік “Эўрапейскай Беларусі” Зьміцер Бародка, а таксама праваабаронца Андрэй Жукавец.
“На сустрэчы плянуецца абмеркаваць шматлікія факты парушэньня правоў актывістаў беларускай апазыцыі ў Польшчы” – гаворыцца ў прэс-рэлізе ўдзельнікаў сустрэчы. Паводле актывістаў, гэта рашэньне пракуратуры ў Быдгашчы аб фактычнай забароне выкарыстаньня бел-чырвона-белага сьцяга на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы й шматгадовы разгяд беластоцкай пракуратурай справы Андрэя Жукаўца. Таксама беларусаў цікавіць, чаму дагэтуль не былі адпаведна пакараныя супрацоўнікі Генпракуратуры Польшчы, адказныя за перадачу банкаўскіх зьвестак праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
дг