Дональд Туск пра Міхалевіча 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.12.2011 18:25
                    
                                 
                
                
                    Кіраўнік польскага ўраду лічыць, што па справе Міхалевіча польскі бок адрэагаваў хутка.
                
                
                    
                        
Donald Tusk: photo - PAP
                     
                
                
                
               
                
                         
  Дональд Туск лічыць, што па справе беларускага апазыцыянэра Алеся Міхалевіча польскія службы павялі сябе „даволі эфэктыўна”.
Падчас прэс-канфэрэнцыі кіраўнік польскага ўраду заявіў, што не ўспрымае затрыманьня беларускага апазыцыянэра, як кампраметацыі польскай памежнай службы.
Паводле прэм’ер-міністра, дзіўна было б спадзявацца, што сярэднестатыстычны функцыянэр ці паліцыянт будуць прымаць рашэньне наконт мэтазгоднасьці зьмяшчэньня прозьвішча нейкай асобы ў вышуку Інтэрполa.
Дональд Туск дадаў, што справа была вырашана вельмі хутка.
Дональд Туск: Пасьля таго, як польскія службы сьцьвердзілі, што прозьвішча Міхалевіча апынулася ў вышуку Інтэрпола ў неадназначных абставінах, якія вынікаюць з сытуацыі ў Беларусі, апазыцыянэр быў неадкладна вызвалены. Паколькі я ведаю, ён не выяўляе па гэтай справе ніякіх прэтэнзіяў.  
Нагадаем, беларускі апазыцыянэр Алесь Міхалевіч быў затрыманы памежнай службай на варшаўскім лётнішчы падчас перасадкі на самалёт у Лёндан.
Неўзабаве пасьля згаданага факту на лётнішча паехаў віцэ-міністар замежных справаў Кшыштаф Станоўскі. У выніку, пасьля амаль дзьвюх гадзінаў, пракуратура вырашыла вызваліць беларуса.
аз