Logo Polskiego Radia
Print

Дзень правоў чалавека

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.12.2011 15:30
Лісты ў падтрымку вязьняў сумленьня пішуць сёньня ў амаль 80 краінах сьвету.

/

У горадзе Гіжыцка (паўночна-ўсходняя Польшча) праходзіць маратон пісаньня лістоў у абарону вязьняў сумленьня ды іншых грамадзян, правы якіх парушаюцца.

Гіжыцкі маратон будзе працягвацца да 2 гадзіны ночы. Ён адбываецца ў рамках Сусьветнага дня правоў чалавека. Учора з гэтай нагоды падобная акцыя прайшла ў Ольштыне.

У Дзень правоў чалавека людзі пішуць лісты ў больш чым 80 краінах сьвету. Яны адпраўляюцца на адрас уладаў паасобных краінаў, дзе парушаюцца правы чалавека.

Сёлета ўдзельнікі акцыі выказваюцца ў абарону вязьняў працоўных лягераў у Паўночнай Карэі, 20-гадовага азэрбайджанскага блёгера ды жыхаркі Емэну, прысуджанай да сьмяротнага пакараньня.

Як заяўляюць аўтары ідэі, прадстаўнікі арганізацыі „Amnesty International”, дзякуючы лістам, кожны год удаецца паўплываць на сытуацыю некалькіх вязьняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт