Logo Polskiego Radia
Print

Канфэрэнцыя ў абарону жыцьця ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.11.2011 17:28
Удзельнікі мерапрыемства патрабуюць, між іншым, большай падтрымкі польскіх сем’яў.

/

Прадстаўнікі Польскай фэдэрацыі рухаў у абарону жыцьця заклікаюць да ўвядзеньня поўнай забароны экстракарпаральнага апладненьня.

Сёньня ў Варшаве прайшла канфэрэнцыя, прысьвечаная, між іншым, розным праблемам, зьвязаным з прасямейнай палітыкай.

У ацэнцыў удзельнікаў, мэтад апладненьня па-за арганізмам прыносіць больш шкодаў, чым карысьцяў, паколькі, паводле іх, падчас штучнага апладненьня зьнішчаецца нават 95% чалавечых эмбрыёнаў.

Прадстаўнікі Польскай фэдэрацыі рухаў абароны жыцьця лічаць, што дзяржава павінна інвэставаць у гэтак званую напратэхналёгію, паколькі яна зьяўляецца больш танным мэтадам лячэньня бясплоднасьці.

Нагадаем, напратэхналёгія зводзіцца да ацэнкі гэтак званых біялягічных паказчыкаў, дзякуючы якім можна дыягназаваць прычыны праблемаў з плоднасьцю.

Удзельнікі мерапрыемства дамагаюцца, каб дзяржава ўвяла платныя водпускі па выхаваньні дзіцяцьці, павялічыла падтрымку шматдзетных сем’яў ды ўвяла абавязак правядзеньня перамоваў перад разводам ці сэпарацыяй.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт