Паэтычны флэш-моб у Кракаве (відэа)
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
09.11.2011 10:39
Некалькі тысяч чалавек адначасова прачыталі верш Чэслава Мілаша “Але кнігі”.
Акцыя адбылася падчас 15-га Міжнароднага кніжнага кірмашу ў Кракаве.
Кожны наведнік імпрэзы атрымаў ліст з тэкстам верша нобэлеўскага ляўрэата. Роўна а 12.00 гадзіне ўсе прысутныя пачалі чытаць верш, а кіраваў “парадам” вядомы польскі журналіст і пісьменьнік Пётр Краська.
Акцыя “Мілаш апоўдні” прайшла ў рамках Году Мілаша, які адбываецца ў Польшчы. Паводле арганізатараў, у супольным чытаньні твора паэта магло ўзяць удзел каля 10 тысяч чалавек.
На завяршэньне флэш-мобу ўдзельнікі пачулі архіўны запіс, на якім Чэслаў Мілаш сам прачытаў свой верш.
15 Міжнародны кніжны кірмаш у Кракаве адбываўся ў старадаўняй польскай сталіцы ад чацьвярга да нядзелі. У ім прыняла ўдзел рэкордная колькасьць выдавецтваў – 535. Імпрэзу наведалі больш за 35 тысяч чалавек. Дарэчы, варта нагадаць, што з году ў год колькасьць наведнікаў кірмашу ў Кракаве павялічваецца.
дг