Цэнтру навукі “Капэрнік” - год
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        05.11.2011 17:30
                    
                                 
                
                
                    З нагоды першай гадавіны цэнтар падрыхтаваў для наведвальнікаў багатую праграму.
                
                
                
                
               
                
                         
  Сёньня мінае год з моманту адкрыцььця варшаўскага Цэнтру навукі “Капэрнік”. За гэты час навукова-адукацыйную ўстанову наведала больш за мільён чалавек.
Сёньня з нагоды першай гадавіны дзейнасьці цэнтар падрыхтаваў для наведвальнікаў багатую праграму. Можна будзе, напрыклад, пабачыць месцы, дзе ствараюцца экспанаты, ці ўдзельнічаць у адмысловых занятках і майстэрнях.
Мерапрыемства з нагоды дня народзінаў будзе працягвацца 12 гадзінаў.
Кожны дзень Цэнтар навукі «Капэрнік» наведвае каля 5 тысячаў чалавек.
аз