Logo Polskiego Radia
Print

„Biedronka” хоча інвэставаць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2011 20:22
Да 2015 году партугальская гандлёвая сетка хоча адчыніць у Польшчы 3 тысячы крамаў.

/

Цягам бліжэйшых гадоў партугальскі ўласьнік гандлёвай сеткі „Bierdonka” плянуе сур’ёзныя інвэстыцыі ў Польшчы.

Іхная мэта - замацаваньне пазыцыі лідара на польскім рынку.

Уладальнік фірмы паведаміў, што ягоная фірма ў гадох 2012-2014 намерваецца заінвэставаць у разьвіцьцё амаль 2 мільярды 200 мільёнаў эўра.

70% згаданай сумы будзе прызначацца на заваяваньне польскага рынку, то бок адкрыцьцё чарговых крамаў сеткі, у тым ліку ў меншых мясцовасьцях.

Паводле плянаў кіраўніцтва фірмы, да 2015 году ў Польшчы павінна дзейнічаць 3 тысячы крамаў „Biedronka”. Гэта амаль удвая больш, чым цяпер.

У мінулым годзе абароты сеткі склалі 20 мільярдаў злотых.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт