Акадэмія «Ўсходняга партнэрства»
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
28.10.2011 14:11
Чыноўнікі з краінаў Усходняй Эўропы вучацца ў Варшаве эўрапэйскім стандартам.
У Варшаве афіцыйна пачала працу Акадэмія дзяржаўнай адміністрацыі «Ўсходняга партнэрства». Чыноўнікі з-за ўсходняй мяжы будуць навучацца эфэктыўнаму кіраваньню й арганізацыі грамадзкіх тэндэраў, каб выкарыстаць эўразьвязаўскія стандарты ў краінах Усходняй Эўропы.
Акадэмію адчыніла Міністэрства замежных справаў Польшчы ды Агульнапольская школа дзяржаўнай адміністрацыі па выніках саміту „Ўсходняга партнэрства” ў Варшаве.
Як заявіў прэс-сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі, Польшча хоча дзяліцца сваім досьведам з маладымі дзяржавамі на Ўсходзе.
Марцін Басацкі: Удзельнікі акадэміі будуць вучыцца, як прыстасаваць стандарты адміністрацыі ўрадавых ці муніцыпальных структураў сваіх краінаў да эўрапейскіх стандартаў. У прыватнасьці, на занятках будзе ісьці гаворка пра тое, як павінны выглядаць адносіны паміж чыноўнікамі й грамадзянамі альбо супраца й разьлікі зь фірмамі прыватнага сэктара.
- кажа прэс-сакратар польскага МЗС.
У курсах удзельнічаюць чыноўнікі з 20 установаў з Украіны, Малдовы, Грузіі , Азэрбайджана й Армэніі. Толькі Беларусь не накіравала ў акадэмію сваіх прадстаўнікоў.
Заняткі ў Акадэміі дзяржаўнай адміністрацыі «Ўсходняга партнэрства» вядуць вядомыя польскія экспэрты й практыкі.
аз