Logo Polskiego Radia
Print

Дзікая прыватызацыя Мазураў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.10.2011 14:33
Уляснікі лецішчаў ускладняюць свабодны доступ да берагаў Мазурскіх азёраў.

/
На дзікую прыватызацыю азёраў у рэгіёне Мазуры – гэта паўночна-ўсходняя частка Польшчы, зьвяртае ўвагу „Dziennik. Gazeta Prawna”.

Паводле Вышэйшай кантрольнай палаты (NIK), ажно 90% асобаў, якія будуюць дамы ці лецішчы на польскіх азёрах, не прытрымліваюцца правілаў, якія гарантуюць, між іншым, 1,5-мэтровы свабодны доступ да берагу. У гэтай паласе не павінна знаходзіцца ніякіх будоўляў, агароджаў і г.д.

У ацэнцы NIK, адбываецца так, паколькі як дзяржаўныя, так і муніцыпальныя ўлады не рэагуюць на згаданыя парушэньні. Наступная праблема, гэта зьмена лініі берагу Мазурскіх азёраў. Калі вада возера адступае, перасоўваецца лінія берагу ды паверхня грунтаў павялічваецца. У гэтых месцах неадкладна ўзьнікаюць лецішчы ды іншыя камэрцыйныя будоўлі. Інспэктары NIK са зьдзіўленьнем сьцьвердзілі, напрыклад, што ля возера Малы Езёрак узьнікла буйная стаянка для аўтамабіляў, а пры возеры Негоцін – дзялянка й два памосты. Самае цікавае, што ўласьнікі згаданых узьвядзеньняў не плацілі за бяспраўнае прысваеньне зямлі, - паведамляе „Dziennik. Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт