Цуд у Саколцы
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
03.10.2011 18:56
Саколка верыць у цуд. Ці ў парафіі на Падляшшы ёсьць рэліквіі Хрыста?
Тры гады таму ў парафіі сьвятога Антонія Падэўскага ў Саколцы ў аднаго ксяндза з рук выпаў камунікант. Паводле працэдур, гостыю трэба распусьціць у вадзе. Паводле беластоцкай курыі, спэцыяльная касьцельная камісія ды нефармальныя патамарфалягічныя дасьледаваньні даказалі, што гостыя падчас спробы распусьціць яе ў вадзе перамянілася ў тканку людзкога сэрца ў стане паміраньня. Гэтая падзея цэлы год трымалася ў таямніцы. Цяпер разгарнулася дыскусія, ці ў Саколцы сапраўды здарыўся эўхарыстычны цуд, гэта значыць, ці сапраўды хлеб перамяніўся ў цела Ісуса Хрыста. Вернікі не сумняюцца, і сакольская парафія раптоўна стала месцам пілігрымак.
Апостальская сталіца афіцыйна не пацьвердзіла цуду. Паводле біскупаў, нельга чакаць хуткага рашэньня Ватыкану ў гэтай справе. Касьцёл будзе назіраць, ці ў гэтым месцы будуць адбывацца незразумелыя зьявы, як цудоўныя аздараўленьні, і г.д.
Да мінулай нядзелі белая тканіна з чырвонай плямкай захоўвалася ў сэйфе. Учора рэліквію ўпершыню паказалі некалькі тысячам вернікаў, якія прыбылі ў Саколку з цэлай Польшчы. Цяпер рэліквія знаходзіцца за браніраваным шклом.
Rzeczpospolita/яс