Logo Polskiego Radia
Print

Унівэрсытэт Усходняга партнэрства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.09.2011 17:30
  • Коваль.mp3
Паводле PJN, такая ўстанова павінна заняцца падрыхтоўкай чыноўнікаў у краінах-удзельніцах праекту.

/

Старшыня парлямэнцкай фракцыі „Польшча- найважнейшая” Павал Коваль заклікае стварыць Унівэрсытэт Усходняга партнэрства. Паводле Паўла Коваля, гэта дазволіць замацаваць згаданы праект.

Эўрадэпутат зьвяртае ўвагу на тое, што Ўсходняе партнэрства зьяўляецца вялікім шанцам для Польшчы. Нагадваем, у бліжэйшыя чацьвер і пятніцу ў Варшаве адбудзецца саміт Усходняга партнэрства. Паводле лідара PJN, згаданую сустрэчу трэба выкарыстаць дзеля ўзмацненьня эўразьвязаўскага праекту.

Павал Коваль: Перад намі стаіць выклік будаваньня кааліцыі падтрымкі для супрацоўніцтва з нашымі ўсходнімі суседзямі. Найгоршая для Польшчы сытуацыя - сьцяна ўздоўж усходняй мяжы. Гэта азначала б заняпад усходніх рэгіёнаў Польшчы, праблемы з транспартам. Таму я лічу, што павінен узьнікнуць Унівэрсытэт Усходняга партнэрства, паколькі трэба глядзець у будучыню.

Паводле Паўла Коваля, унівэрсытэт павінен заняцца падрыхтоўкай чыноўнікаў дзяржаваў-удзельніцаў праграмы для іхнага будучага чальцоўства ў Эўразьвязе.

Палітык перакананы, што ад разьвіцьця праграмы асабліва выйграе ўсходняя Польшча, перш за ўсё ў галіне інфраструктуры.

Нагадваем, праграма Ўсходняе партнэрства ўзьнікла ў 2009 годзе па ініцыятыве Польшчы й Швэцыі. Яна прадугледжвае пашырэньне супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і Беларусьсю, Украінай, Малдовай, Грузіяй, Азэрбайджанам і Армэніяй.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт