Logo Polskiego Radia
Print

Дамэн pl. - лідарам у Эўразьвязе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.09.2011 09:30
Да паловы бягучага году былі зарэгістраваныя больш за 2 мільёны адрасоў з польскім дамэнам pl.

/

Цягам апошняга кварталу колькасьць адрасоў інтэрнэтных старонак з нацыянальным дамэнам верхняга ўзроўню для Польшчы (.pl.) вырасла на 250 тысяч. Польшча надалей зьяўляецца лідарам у Эўразьвязе па рэгістрацыі інтэрнэтных старонак у сеціве. Горш, чым палякі па гэтаму пытаньню выпадаюць гішпанцы й партугальцы.

Дамэннае імя (дамэн) служыць для адрасацыі вузлоў сеткі Інтэрнэт і разьмешчаных на ім сеткавых рэсурсаў (вэб-сайтаў, сэрвэраў электроннай пошты, сеткавых сэрвісаў) у зручнай для чалавека форме.

Як паясьняе Ізабэля Дамагала з Аддзелу навуковай і акадэмічнай кампутарных сеткаў (NASK), цягам апошніх некалькіх гадоў утрымліваецца тэндэнцыя росту ў выкарыстаньні нацыянальнага дамэннага імя. У ейнай ацэнцы, гэта вынік некалькіх паказчыкаў.

Ізабэля Дамагала: Мы задаволеныя гэтым разьвіцьцём. Усё больш асоб у Польшчы карыстаецца Інтэрнэтам. Апрача таго, павялічваецца сьвядомасьць палякаў, што варта зарэгістраваць адрас з нацыянальным дамэнам. Да гэтага прычыніліся таксама грамадзкія кампаніі, якія праводзілі партнэры NASK. Тым ня менш, паводле мяне, найважнейшы ўплыў на сытуацыю мае сьвядомасьць інтэрнэт-карыстальнікаў.

- лічыць Ізабэля Дамагала з Аддзелу Навуковай і акадэмічнай кампутарных сеткаў.

Да паловы бягучага году былі зарэгістраваныя больш за 2 мільёны адрасоў з дамэнам .pl. Як прагназуюць спэцыялісты, згаданая тэндэнцыя да росту будзе ўтрымлівацца. Апрача таго, усё больш суб’ектаў з па-за Польшчы таксама рэгіструе назвы з дамэнным імем .pl.

Кіраўнік Аддзелу дамэнаў NASK Артур Пехаціньскі лічыць, што гэта таксама спосаб інвэставаньня ў новыя тэхналёгіі. У бліжэйшым часе будзе ўведзена некалькі мэханізмаў, якія павінны павысіць узровень бясьпекі старонкаў ды асоб, якія карыстаюцца старонкамі з нацыянальным дамэнам Польшчы.

Артур Пехаціньскі: Гаворка ідзе пра тое, каб інтэрнэт-карыстальнікі былі ўпэўненыя, што, напрыклад, старонка банку, якой яны карыстаюцца, сапраўдная ды падчас уваходу на яе ніхто не скрадзе іхных дадзеных.

- кажа Артур Пехаціньскі.

Нагадваем, нацыянальнае дамэннае імя Польшчы - .pl. было прынятае ў 1990 годзе. У згаданым годзе былі зарэгістраваныя першыя адрасы старонак са згаданым дамэнам. Адрасамі з дамэнам .pl. кіруе Навуковая й акадэмічная кампутарныя сеткі (NASK). Апрача таго NASK займаецца таксама дасьледчыцкай і адукацыйнай дзейнасьцю ў галіне сеціва. У 1991 годзе гэта менавіта NASK наладзіў першае спалучэньне з сусьветным Інтэрнэтам з тэрыторыі Польшчы.

аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт