Запыты зь Беларусі – пад кантроль
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.08.2011 18:35
Генпракурор Польшчы прапануе цэнтралізацыю працэдуры запытаў зь Беларусі.
Генэральная пракуратура Польшчы намерваецца цэнтралізаваць мэтады рэалізацыі заяваў аб юрыдычнай дапамозе, накіраваных у Польшчу беларускім бокам, - заявіў прэс-сакратар Генпракуратуры Матэвуш Мартынюк.
Гэта азначае, што актуальная польска-беларуская дамова, якая вызначае спосабы рэалізацыі гэткіх заяваў, будзе дэнансаваная.
Мартынюк сказаў, што пасьля гэтага запыты будуць разглядацца Генпракуратурай, а не, як цяпер, рэгіянальнымі пракуратурамі.
Матэвуш Мартынюк: Генпракурор зьяўляецца прыхільнікам цэнтралізацыі абмена дакумэнтамі. Мы надалей будзем супрацоўнічаць зь Беларусяй, але просьбы аб юрыдычнай дапамозе са згаданай краіны будуць паступаць выключна ў Генпракуратуру. Гэта азначае цэнтралізавыю абмена дакумэнтамі.
Прэс-сакратар Генпракуратуры падкрэсьліў, што пакуль рашэньне не прынятае, але адпаведныя кансультацыі па гэтаму пытаньню працягваюцца. Генпракурор не намерваецца дэнансаваць дамову аб юрыдычнай супрацы зь Беларусяй па справах крымінальнага характару, падкрэсьліў прэс-сакратар Генпракуратуры.
Нагадаем, зьмены ў дзейнасьці пракуратуры зьвязаныя зь інцыдэнтам аб перадачы беларускаму боку банкаўскіх дадзеных беларускага апазыцыянэра й праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Перададзеная польскай пракуратурай інфармацыя стала прычынай затрыманьня Бяляцкага й абвінавачваньня яго ва ўтойваньня даходаў у асабліва буйных памерах.
аз