31-я гадавіна жнівеньскіх паразуменьняў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.08.2011 13:50
Гістарычныя дошкі з пастулятамі пратэстуючых можна ўбачыць у Варшаве.
Сёньня мінае 31-я гадавіна з моманту падпісаньня гэтак званых жнівеньскіх паразуменьняў, заключаных між уладамі ПНР і прафсаюзам „Салідарнасьць”.
З гэтай нагоду прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі ўсклаў кветкі да помніка загінулым суднабудаўнікам у Гданьску. У гданьскую суднаверф прыбылі таксама старшыня Сэнату Богдан Барусэвіч ды былыя апазыцыянэры, а таксама тагачасны лідар прафсаюзу „Салідарнасьць” Лех Валэнса.
Нагадаем, 31 сьнежня 1980 гoду ў Гданьску на тэрыторыі Суднаверфі імя Леніна лідар прафсаюзу „Салідарнасьць” Лех Валэнса заключыў пагадненьне з урадам Польскай Народнай Рэспублікі. Гэтая падзея, а таксама заключаныя ў Шчэціне й Ястшэмбю пагадненьні закончылі пратэсты рабочых у Польшчы. Тады ж афіцыйна быў зарэгістраваны незалежны прафсаюз „Салідарнасьць”.
Арыгінальныя дошкі, на якіх пратэстуючыя напісалі 21 патрабаваньне, сёньня знаходзяцца ў гістарычным будынку варшаўскай кардэгарды. Іх можа пабачыць кожны наведвальнік установы культуры.
Галоўным адзначэньнем сёлетняга сьвяткаваньня будзе ўрачыстая вячэрняя сьвятая імша ў базыліцы сьвятой Брыгіды ў Гданьску. У сваю чаргу ў другой частцы дня ў Варшаве Браніслаў Камароўскі ўзнагародзіць ордэнамі дзеячаў дэмакратычнай апазыцыі.
аз