Logo Polskiego Radia
Print

Падляская мядовая бяседа

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.08.2011 14:26
  • мядовая бяседа.mp3
Мерапрыемства, гэта дасканалы спосаб прамоцыі Тыкоціна.

/

У гарадку Тыкоцін ля Белястоку праходзіць Падляская мядовая бяседа. Кожны год на мерапрыемства прыяжджаюць ня толькі навакольныя жыхары, але таксама госьці з усяе Польшчы й замежжа.

Дзякуючы згаданаму мерапрыемству расьце ня толькі папулярнасьць мясцовых мёдаў, але таксама ўсяго рэгіёну, - лічыць старшыня Таварыства „Падляская мядовая бяседа” Яніна Чыжэўска.

Яніна Чыжэўска: Апрача таго, што можна купіць мёд ды іншыя рэгіянальныя прадукты, можна таксама наведаць горад і замак; паглядзець цудоўную навакольную прыроду. Значыць, гэта вельмі выдатная турыстычная прамоцыя гораду. Штогод да нас прыяжджаюць групы палякаў замежжа з Канады, ЗША , якія тут цудоўна адпачываюць.

- лічыць старшыня Таварыства „Падляская мядовая бяседа” Яніна Чыжэўска.

Мерапрыемства можна наведаць сёньня да вечара.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт