Генпракуратура: памяняць працэдуры
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.08.2011 15:00
Генпракуратура хоча ануляваць польска-беларускае паразуменьне аб юрыдычнай дапамозе.
Генэральны пракурор Анджэй Сэрэмэт хоча ануляваць польска-беларускае паразуменьне, якое дазваляе акруговым і рэгіянальным пракуратурам у Польшчы й Беларусі непасрэдна абменьвацца дакумэнтамі.
Учора ўвечары Генпракурор Польшчы ўдзельнічаў у супольным надзвычайным паседжаньні сэймавых камісіяў: замежных справаў і сувязі з палякамі замежжа, якое прайшло па справе Алеся Бяляцкага.
Гаворка ідзе пра выдачу беларускаму боку інфармацыі пра банкаўскія рахункі кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру „Вясна” .
Паводле Анджэя Сэрэмэта, адмова ад польска-беларускага паразуменьня азначала б, што ўсе заявы Беларусі з просьбай аб юрыдычнай дапамозе разглядала б выключна Генпракуратура. Гэта, на думку генэральнага пракурора, дазволіла б прадухіліць гэткія памылкі, як у выпадку Алеся Бяляцкага.
аз