Лета спрыяе працаўладкаваньню
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        03.08.2011 16:30
                    
                                 
                
                
                    Паляпшаецца сытуацыя самых малодшых і самых старэйшых беспрацоўных на польскім рынку працы.
                
                
                
                
               
                
                         Летні пэрыяд спрыяе зьмяншэньню беспрацоўя, - пра гэта сьведчаць вынікі дасьледаваньняў, праведзеных Бюро інвэстыцыяў і эканамічных цыклаў (BIEC). 
Паводле іх, ліпень быў трэцім па чарзе месяцам росту працаўладкаваньня ў Польшчы. Апрача таго, паляпшаецца сытуацыя маладых беспрацоўных палякаў ( да 25 году жыцьця),  беспрацоўных, якія ня маюць працы доўгі час, асобаў без прафэсійных кваліфікацыяў і людзей, якім больш за 50 годоў.
Таксама, паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, у чэрвені ўзровень беспрацоўя склаў 11,8%, то бок зьменшыўся на 0,4%.
аз