Logo Polskiego Radia
Print

Сэйм Польшчы прыняў спэцзакон аб будове Музэя Вэстэрплятэ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.07.2019 13:21
Уступны кошт будовы музэя – 150 млн злотых (35 млн эўра).
PAP/Tomasz Gzell

Сэйм Польшчы прыняў спэцзакон аб будове Музэя Вэстэрплятэ і вайны 1939 году – Аддзелу музэя Другой сусьветнай вайны ў Гданьску. Цяпер закон трапіць у Сэнат.
Паводле дакумэнту, дзяржава будзе ўладальнікам усіх нерухомасьцяў на тэрыторыі інвэстыцыі, калі рашэньне аб будове музэя будзе канчатковым. Уступны кошт будовы музэя – 150 млн злотых (35 млн эўра).
У дакумэнце напісана, што мэтай стварэньня пляцоўкі на Вэстэрплятэ зьяўляецца захаваньне ўнікальных гістарычных, матэрыяльных і нематэрыяльных вартасьцяў, якія сымбалізуюць геройства і ахвярнасьць польскага жаўнера.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт