Logo Polskiego Radia
Print

Выдаткі палякаў на рэстараны і гатэлі вырасьлі амаль на дзесяць прац.

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.06.2019 14:19
З году ў год растуць даходы палякаў, а разам з гэтым мяняецца стыль жыцьця.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Dziennik Gazeta Prawna
Сярэднія выдаткі з прыватных кішэняў на рэстараны і гатэлі вырасьлі на 9,7%. З году ў год растуць даходы палякаў, а разам з гэтым мяняецца стыль жыцьця. Гэта бачна, між іншым, на прыкладзе сыстэматычнага росту выдаткаў на рэстараны і гатэлі. У мінулым годзе яны склалі на аднаго чалавека амаль 59 злотых у месяц і былі на 9,7% вышэйшымі, чым у папярэднім годзе – вынікае з інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня. У рэстаранах адзначаюцца ўжо ня толькі хрост і вясельле, але і імяніны, дзень народзін, зьмена месца працы і кар’ерны рост. Попыт на гэтыя паслугі стала расьце. Таму павялічваецца і колькасьць рэстаранаў. У 2000 годзе іх было 8,5 тысяч, а ў 2017 – больш за 20 тысяч.
Ахвотна палякі карыстаюцца таксама гатэлямі. Пры росьце заробкаў і рэкордна нізкім беспрацоўі палякі могуць дазволіць сабе часьцей езьдзіць на адпачынак і начаваць у гатэлях. У выніку ў мінулым годзе выдаткі на рэстараны і гатэлі на аднаго чалавека паглыналі 5% сямейнага бюджэту.
Нягледзячы на паляпшэньне, Польшча і так выглядае слаба на фоне іншых краін Эўразьвязу.

Dziennik Gazeta Prawna: Сярэднія выдаткі з прыватных кішэняў на рэстараны і гатэлі вырасьлі на 9,7%. З году ў год растуць даходы палякаў, а разам з гэтым мяняецца стыль жыцьця. Гэта бачна, між іншым, на прыкладзе сыстэматычнага росту выдаткаў на рэстараны і гатэлі. У мінулым годзе яны склалі на аднаго чалавека амаль 59 злотых у месяц і былі на 9,7% вышэйшымі, чым у папярэднім годзе – вынікае з інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня. У рэстаранах адзначаюцца ўжо ня толькі хрост і вясельле, але і імяніны, дзень народзін, зьмена месца працы і кар’ерны рост. Попыт на гэтыя паслугі стала расьце. Таму павялічваецца і колькасьць рэстаранаў. У 2000 годзе іх было 8,5 тысяч, а ў 2017 – больш за 20 тысяч.

Ахвотна палякі карыстаюцца таксама гатэлямі. Пры росьце заробкаў і рэкордна нізкім беспрацоўі палякі могуць дазволіць сабе часьцей езьдзіць на адпачынак і начаваць у гатэлях. У выніку ў мінулым годзе выдаткі на рэстараны і гатэлі на аднаго чалавека паглыналі 5% сямейнага бюджэту.

Нягледзячы на паляпшэньне, Польшча і так выглядае слаба на фоне іншых краін Эўразьвязу.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт