Logo Polskiego Radia
Print

У Кракаве ўзнагародзілі людзей, якія захоўваюць памяць пра габрэяў Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.06.2019 16:50
Узнагароды “Захоўваючы памяць” уручаюцца кожны год падчас Фэстывалю габрэйскай культуры.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com/Public Domain CC0

У Кракаве ў 10-ты раз адбылося ўручэньне ўзнагарод “Захоўваючы памяць”. Гэта прэміі для людзей, якія стараюцца захаваць памяць пра сваіх габрэйскіх суседзяў. Узнагароды “Захоўваючы памяць” уручаюцца кожны год падчас Фэстывалю габрэйскай культуры ў Кракаве.

Дыплёмы прызнаюцца палякам, якія ўносіць свой уклад у захаваньне спадчыны польскіх габрэяў і ў польска-габрэйскі дыялёг. Гэта таксама людзі, якія клапоцяцца пра габрэйскія могілкі ў сваіх населеных пунктах, шукаюць нашчадкаў габрэяў, якія жылі ў Польшчы да вайны, а таксама ладзяць адукацыйныя праграмы.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт