Logo Polskiego Radia
Print

Варшава - на другім месцы ў Эўропе па колькасьці студэнтаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.06.2019 15:44
Высокаадукаваная рабочая сіла прыцягвае замежных ды польскіх інвэстараў.
Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадстаўлены даклад Польскага эканамічнага інстытуту на тэму ўплыву вышэйшых навучальных устаноў на разьвіцьцё гарадоў. Паводле дасьледчыкаў, чым больш ВНУ ў агламэрацыі, тым хутчэй разьвіваецца дадзены горад, уплыў зафіксаваны на ўзроўні 80%. Згодна дакладу, Варшава займае другое месца ў Эўропе з увагі на колькасьць студэнтаў – 235 тыс. На першым месцы – Парыж. За сталіцай Польшчы ідуць Рым, Мадрыд і Барсэлёна.

Агулам па ўсёй Польшчы ёсьць 369 ВНУ, дзе вучыцца 1,3 млн. маладых людзей. Па словах Анджэя Кубісяка з Эканамічнага інстытуту, высокаадукаваная рабочая сіла прыцягвае замежных ды польскіх інвэстараў. Гэта ў сваю чаргу паляпшае сытуацыю на працоўным рынку і пашырае даступнасьць паслуг. У выніку расьце дабрабыт жыхароў агламэрацыі.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт